Суд над пінскім прадпрымальнікам А.Васільевым перанесены на 15 лютага
На сённяшнім судовым пасяджэнні прадпрымальнік Аляксандр Васільеў выкарыстаў сваё права на абарону з дапамогай адваката.
Для пошуку абаронцы суддзя Мікалай Лешчанка даў прадпрымальніку тэрмін да 15 лютага і вызваліў актывіста з пад варты пад распіску. Сведкамі па гэтай адміністрацыйнай справе выступаюць міліцыянты, якія праводзілі затрыманне.
Нагадаем, ўчора актывіста руху прадпрымальнікаў затрымалі на Цэнтральным рынку Пінска, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск