Суд над пінскім прадпрымальнікам А.Васільевым перанесены на 31 студзеня

У Пінску працягваецца суд над Аляксандрам Васільевым, якога затрымалі перад акцыяй пінскіх прадпрымальнікаў 21 студзеня.

У той дзень міліцыянты абвінавацілі яго ў публічнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Аднак, прадпрымальнік запатрабаваў адваката і ў той дзень судовае пасяджэнне перанеслі на 30 студзеня. Аляксандр Васільеў бароніць сябе сам.

Як заўсёды у такіх выпадках, супраць актывіста сведчаць два міліцыянты. Адзін з іх на пасяджэнне не з’явіўся. Таму суд зноў перанесены. Падтрымаць актывіста ў сераду прыйшло больш за 30 прадпрымальнікаў.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі