Суд не адпусціў Башуру з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе

Суд Савецкага раёна Мінску адмовіў актывісту “Гавары праўду!” Міхасю Башуры ў змяненні меры затрымання, паведамляе БелаПАН. Такім чынам, ён застаецца пад вартай і яго не выпусцяць пад падпіску ад нявыездзе.  Судовы працэс над Міхасём Башурам пачаўся сёння, 11 кастрычніка. Яго абвінавачваюць паводле артыкула 380 Крымінальнага кодэксу (гэта падробка дакументаў, пячатак і штампаў). Паводле версіі следства, актывіст “Гавары праўду!” падаў у банк фальшывую даведку аб сваіх прыбытках, каб атрымаць крэдыт на будаўніцтва кватэры.

Суддзя адхіліў хадайніцтва адваката аб змяненні меры затрымання, бо з-пад варты адпускаюць толькі тых абвінавачаных, якім пагражае тэрмін зняволення да двух год. Міхась Башура можа атрымаць паводле гэтага артыкула 3 гады турмы, да таго ж абвінавачанне лічыць, што ён можа схавацца ад суда.  

Разгляд справы працягнуць заўтра, 12 кастрычніка аб 11.00

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі