Суд па справе Андрэя Мезіна перанесены на 4 ліпеня
Сёння ў Маскве павінен быў адбыцца судовы працэс па гэтак званай "справе Андрэя Мезіна", варатара хакейнай зборнай Беларусі. Аднак з-за нез'яўлення ў суд ісцоў - адваката галкіпера і
магнітагорскага "Металурга", у якім Мезін збіраецца гуляць, было
прынята рашэнне перанесці пасяджэнне на 4 ліпеня.
Андрэй Мезін, а таксама яшчэ два варатары з клубаў расійскай суперлігі Канстанцін Сімчук (Украіна) і Віталь Ерамеяў (Казахстан) падалі ў суд на Федэрацыю хакея Расіі. Справа ў тым, што ў чэрвені 2006 года ФХР абавязала клубы, у якіх гуляюць галкіперы замежных зборных, плаціць за іх кампенсацыю ў памеры 4,5 мільёнаў расійскіх рублёў (а з гэтага сезону сума павялічваецца ўдвая).
Усе названыя варатары маюць расійскія пашпарты і дамагаюцца права не лічыцца легіянерамі ў расійскім чэмпіянаце. Нагадаем, Андрэй Мезін нарадзіўся ў Чалябінску і атрымаў там пашпарт яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Таму галкіпер лічыць, што зваць яго "замежнікам" у Расіі - гэта абсурд.
Адзначым таксама, што 19 чэрвеня раённы суд Масквы ўжо вынес свой вердыкт па "справе Ерамеева". На жаль, яго прэтэнзіі да ФХР прызнаныя неабгрунтаванымі і клубу (маскоўскаму "Дынама") давядзецца або плаціць 9 мільёнаў расійскіх рублёў або адмовіцца ад паслуг варатара зборнай Казахстана.
БелТА