Суд па справе "Дэльта Банка" прызначаны на 18 траўня
Вярхоўны суд будзе разглядаць пытанне аб распачацці вытворчасці па справе аб банкруцтве.
Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць справу аб банкруцтве "Дэльта Банка" 18 траўня. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр.
Нагадаем, 18 сакавіка Нацбанк пазбавіў "Дэльта Банк" ліцэнзіі на здзяйсненне банкаўскай дзейнасці. Праваахоўныя органы вывучаюць дакументацыю, не выключана, што банкам прадастаўляліся непраўдзівыя справаздачы, а службовыя асобы перавысілі свае паўнамоцтвы.
У гэтым банку абслугоўвалася каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў і каля 14 тысяч чалавек мелі дэпазіты. Паводле закону, усе дэпазіты фізічных асобаў кампенсуюцца ў поўным аб'ёме. Як паведаміў Павел Калаўр, зараз ідзе працэс па вяртанні сродкаў. Да прыкладу, 97% ад агульнага аб’ему абавязацельстваў прынята, гаворка ідзе пра 9 тысяч фізічных асобаў. Пасля таго, як банк прызнаюць банкрутам, пачнуцца і разлікі з юрыдычнымі асобамі, якія абслугоўваліся ў гэтым банку.
Фота: sputnik.by