Суд пакінуў у сіле папярэджанне Генпракуратуры на адрас Лябедзькі
9 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Мінску пакінуў у сіле папярэджанне Генеральнай пракуратуры, вынесенае на адрас старшыні АГП Анатоля Лябедзькі. Аднак суд не назваў прычыну такога рашэння, спаслаўшыся на таямніцу. Лябедзька: З аднаго боку, мне вынесена папярэджанне, але доказы ў судовым парадку не былі прадстаўлены, таму што яны сакрэтныя. Такое ноў-хаў беларускай судовай сістэмы можна было чакаць. Але я думаю, што гэта даволі цікавая інтрыга...
Анатоль Лябедзька разам з юрыстам Гары Паганяйлам плануюць “далей пакруціць гэтую справу”.
Анатоль Лябедзька разам з юрыстам Гары Паганяйлам плануюць “далей пакруціць гэтую справу”.