Суд прымусіў гомельскі універсітэт аднавіць Змітра Жалезнічэнку

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмяніў загад рэктара універсітэта імя Францыска Скарыны аб адлічэнні Змітра Жалезнічэнкі. Таксама суд прыняў рашэнне аднавіць актывіста апазіцыі.

Нагадаем, Жалезнічэнка быў адлічаны з трэцяга курса матэматычнага факультэта нібыта за сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку навучальнай установы.

У жніўні 2007 года ён быў аштрафаваны гаспадарчым судом "за пазапраўную прадпрымальніцкую дзейнасць". Студэнт быў адным з арганізатараў канцэрту беларускіх бардаў у Гомелі, і за распаўсюджванне квіткоў на канцэрт прыцягнуўся да адміністрацыйнай адказнасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі