Суд прыпыніў прызыў Франака Вячоркі ў войска

Суд Савецкага раёна Мінску прыпыніў прызыў лідэра маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ Франака Вячоркі на службу ў войска. Вячорка мусіў з'явіцца ў ваенкамат для адпраўкі ў войска ўжо 26 студзеня. Аднак 19 студзеня ён абскардзіў рашэнне ваенкамата Савецкага раёна, які прызнаў яго прыдатным да вайсковай службы.
Цяпер жа Вячорку не могуць прызваць у войска да таго часу, пакуль суд не вынясе канчатковае рашэнне ў яго справе. Сам актывіст называе сённяшняе рашэнне суда "часовай перамогай".

Дата правядзення судовага пасяджэння пакуль не прызначана, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі