Суд прызнаў экстрэмісцкімі 13 кніг выдавецтва "Хрысціянская ініцыятыва"
Суд Савецкага раёна Мінску прызнаў экстрэмісцкімі і антысеміцкімі 13 кніг, выдадзеных ЗАТ "Хрысціянская ініцыятыва". Суд прызнаў, што змест гэтых кніг сутыкае праваслаўных хрысціян і юдэяў, а таксама заклікае да ўзброенай барацьбы з людзьмі, якія вызнаюць юдаізм. Акрамя таго, у кнігах ёсць экстрэмісцкія закіды і ў бок каталікоў.
Дарэчы, падставай для праверкі дзейнасці "Хрысціянскай ініцыятывы" стаў зварот беларускага экзархата. Ён быў падпісаны кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы мітрапалітам Філарэтам.
Міністэрства інфармацыі Беларусі скасавала ліцэнзію ЗАТ "Хрысціянская ініцыятыва" на выдавецкую дзейнасць. А Мінгарвыканкам пазбавіў гэтае прадпрыемства права на раздробны гандаль. Генпракуратура Беларусі цяпер вырашае пытанне аб прававой ацэнцы дзейнасці кампаніі.
Як паведамляе "Інтэрфакс", прынята рашэнне аб канфіскаванні ўсіх 13 найменняў з раздробнага гандлю.