Суддзя канстытуцыйнага суда "вёў прапаганду" ў Пінску
22 кастрычніка ў Пінску адбыўся адзіны дзень інфармавання. У гэты дзень з чыноўнікаў рознага ўзроўню фармуюцца інфармацыйна-прапагандысцкія групы, якія праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і грамадскасцю горада. Чальцом адной з такіх груп стаў суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Варановіч, які выступіў перад рабочымі завода “Кавліцмаш”. Тэма адзінага дня інфармавання была "Усебеларускі народны сход – досвед дэмакратыі".