Суды над актывістамі, затрыманымі ў Мінску, перанеслі на 5 жніўня
Як інфармуе сайт "Вясна", усе чатыры справы перанеслі на 5 жніўня. Прычынай называецца адсутнасць сведкаў з боку міліцыі. Між тым, як стала вядома праваабаронцам, у судзе ў гэты час знаходзілася некалькі міліцыянтаў, што затрымлівалі актывістаў учора. Як паведамляла Еўрарадыё, Вячаслава Сіўчыка, Андрэя Кіма, Касю Давыдзюк і Міколу Дземідзенку затрымалі 27 ліпеня. Яны ўсклалі кветкі да помніка Якубу Коласу і меркавалі ўскласці да помнікаў Янку Купалу і Максіму Багдановічу. Таксама планавалася чытанне вершаў.
Затрыманых звінавацілі у нецэнзурнай лаянцы. Усе чацвёра ноч правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Затрыманых звінавацілі у нецэнзурнай лаянцы. Усе чацвёра ноч правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.