Suede вяртаюцца

Ветэраны брыт-попа, гурт Suede збіраюцца сыграць канцэрт у межах дабрачыннай акцыі Teenage Cancer Trust. У якасці размінкі гурт сыграў у лонданскім 100 Club. У апошні раз Suede выступалі на сцэне гэтага клуба 18 гадоў таму, а гэты канцэрт быў першым за апошнія 7 гадоў. Шоў адбылося 20 сакавіка, і прайшло з поўным аншлагам.

Suede парадавалі публіку праграмай з 19 самых вядомых сваіх хітоў - такіх як "Animal Nitrate", "She's In Fashion", "New Generation" і "Saturday Night".

Нагадаем, што гурт распаўся 2003-м годзе і ўз'ядналася толькі цяпер, але без гітарыста арыгінальнага складу Бернарда Батлера. На сцэну разам з вакалістам Брэтам Андэрсанам выйшлі клавішнік Ніл Кодлінг, басіст Мэт Осман, бубнач Сайман Гілберт і гітарыст Рычард Оўкс.

Шоў Suede у межах Teenage Cancer Trust адбудзецца ў лонданскім Royal Albert Hall 24 сакавіка. Усе квіткі на яго (коштам па 200 фунтаў стэрлінгаў) ужо даўно раскупленыя, а атрыманыя ад канцэрту сродкі будуць накіраваны ў фонд дапамогі дзецям і падлеткам, хворым на рак.

Паводле @music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі