Супермахляр з Віцебшчыны зарабіў 300 мільёнаў рублёў

Праваахоўныя органы Віцебшчыны затрымалі чарговага супермахляра, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. 32-гадовы мужчына, які раней ужо меў судзімасць, падмануў за колькі месяцаў 29 чалавек і зарабіў 300 мільёнаў рублёў. Сярод ахвяраў махляра апынуліся людзі, якія хацелі набыць аўтамабіль у Нямеччыне. З іх ён браў буйныя сумы ў якасці авансу, а потым пераставаў адказваць на тэлефонныя званкі. Яшчэ адной крыніцай прыбыткаў сталі грамадзяне, што мелі патрэбу ў працы за мяжой. Яны таксама плацілі махляру аванс. І, нарэшце, яшчэ адзін спосаб падзарабіць на даверлівых грамадзянах — нібыта ўладковаўць юных беларускіх футбалістаў у прэстыжную школу аднаго з нямецкіх клюбаў.
 
Махляр меў зарэгістраваную фірму і дзейнічаў пад яе шыльдай. У міліцыі мяркуюць, што ахвяраў у яго было значна болей, чым 29.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі