Супраць беларуса ўзбудзілі крымінальную справу за антываенны плакат

Антивоенный плакат, Варшава / Еврорадио
Антивоенный плакат, Варшава / Еврорадио

Беларус Андрэй Шульжык выйшаў на вуліцу ў Століне з антываенным плакатам з надпісам “Хопіць забіваць”. Мужчыну затрымалі, супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

Трыдцатіаднагадовага беларуса абвінавачваюць па арт.  361-1 Крымінальнага кодэкса —  удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Гэты артыкул прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне полі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

На плакаце, за які затрымалі Шульжыка, надпіс быў зроблены ў колерах, адсылаючах да украінскага сцяга. Паверх надпісу аўтар намаляваў чырвоныя кроплі, што сімвалізуюць кроў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі