Супраць экс-кіраўніка “Нафтавай кампаніі” распачата крымінальная справа
Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў адносінах да былога генеральнага дырэктара "Беларускай нафтавай кампаніі", паведамляе “Ежедневник”.
Яго падазраюць у крадзяжы сродкаў прадпрыемства ў буйным памеры. Па папярэдніх дадзеных, дырэктар скраў з касы прадпрыемства амаль 8 мільёнаў рублёў.
Мяркуецца, што крадзеж быў здзейснены шляхам падробкі подпісаў працаўнікоў, за якіх дырэктар атрымаў грашовую ўзнагароду.