Супраць моладзі, якая ігнаруе размеркаванне, распачалі 65 крымінальных спраў
65 крымінальных справаў у адносінах да выпускнікоў ВНУ, якія праігнаравалі размеркаванне, распачатыя ў Беларусі. Усе гэтыя маладыя людзі мусілі выехаць да прапанаваных месцаў працы яшчэ ў 2006 годзе. Падобныя справы распачатыя і супраць 34 выпускнікоў сярэдніх
спецыяльных навучальных установаў.
Нагадаем, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, выпускнікі ВНУ, якія атрымлівалі адукацыю на дзённай форме за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, мусяць адпрацаваць два гады (выпускнікі прафтэхвучэльняў - год) па месцы размеркавання.
У адваротным выпадку яны абавязаныя вярнуць дзяржаве сродкі, затрачаныя на іх навучанне.
БелаПАН