Супрацоўнік дзяржбяспекі Літвы шукаў $30 мільёнаў беларускай апазіцыі?

Літоўскія пракуроры атрымалі сведчанне таго, што загадкавая гібель супрацоўніка дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Поцюнаса можа быць звязана з выкананнем у Беларусі асабліва сакрэтнага задання. Як паведамляе nn.by са спасылкай на партал Delfi.lt, Поцюнас, які загінуў ў Брэсце ў 2006 годзе, цікавіўся зніклымі ў Літве грашыма з ЗША, вылучанымі на падтрымку беларускай апазіцыі.

Па розных звестках, гаворка ідзе пра 30 альбо 40 мільёнаў долараў. Нагадаем, што неўзабаве пасля смерці супарцоўніка літоўскай дзяржбяспекі ўжо вылучалася вэрсія пра пошукі ім грошай беларускай апазіцыі. Тады фігуравал сума ў 42 мільёны долараў.

Поцюнас загінуў у канцы лета 2006 года ў Брэсце. Пракуроры прыйшлі да высновы, што ён загінуў у выніку няшчаснага выпадку,

дасудовае расследаванне было закрыта, аднак пасля скаргі ў суд яго аднавілі ў трэці раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі