Супрацоўнікі ДАІ кажуць у судзе, што і не думалі ствараць "жывы шчыт"
У судзе Мінскага раёна і Заслаўя працягваецца судовы працэс над супрацоўнікамі ДАІ, якія ў сакавіку арганізавалі з аўтамабіляў з людзьмі "жывы шчыт", каб спыніць п'янага кіроўцу. Пракурор запатрабаваў прызнаць іх вінаватымі ў перавышэнні службовых
паўнамоцтваў, прычыненні пагрозы жыццю і здароўю грамадзян. Ім пагражае
да трох гадоў пазбаўлення волі.
Аднак супрацоўнікі ДАІ заявілі ў судзе, што не збіраліся ствараць "жывы шчыт" з аўтамабіляў і тлумачаць свае дзеянні недахопам часу на рэагаванне. Напрыклад, камандзір 2-га ўзвода аддзела ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінску Генадзь Дарагакупец падчас допыту заявіў, што яму "па рацыі ад дзяжурнага ГУУС паступіла каманда сціслай плынню машын прытрымаць аўтамабіль, які рухаўся з боку Слуцка на вялікай хуткасці".
Пры гэтым ён пацвердзіў, што "падчас перамоваў з супрацоўнікамі слуцкай міліцыі, якія пераследавалі кіроўцу... ён сказаў у эфір фразу: "Створым затор".
Таксама супрацоўнік ДАІ паведаміў, што ён і яго падначалены ст. лейтэнант міліцыі Аляксей Лектаровіч спынілі свой аўтамабіль на збочыне, пасля чаго сталі зніжаць хуткасць тры аўтамабілі, што ехалі ў бок Мінску. Пасля гэтага ў іх урэзаўся Раман Мянцюк на іншамарцы.
Атрымліваецца, што самі інспектары аўтамабіляў не спынялі. Генадзь Дарагакупец сцвярджае, што, калі б быў час, ён бы прыбраў з трасы тыя машыны, і паставіў бы ў якасці перашкоды сваю.
На пятніцу запланаваны допыт сведкаў па гэтай справе, інфармуе "Інтэрфакс".