Супрацоўнікі ДАІ збіраюцца ў... радзільні

Калі хочаш падарунак – нарадзі ў пэўны дзень! А дакладна - 3 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень нарадзілася... Дзяржаўтаінспекцыя. А таму ў віцебскай ДАІ прыдумалі нетрадыцыйна адзначыць свята.  Яе супрацоўнікі адсочаць, колькі дзяцей з’явілася на свет 3 ліпеня ў адной з віцебскіх радзільняў і падрыхтуюць адпаведную колькасць падарункаў. Што за падарункі чакаюць немаўлятак, пакуль невядома, але яны будуць абавязкова з сімволікай ДАІ.

Парадзіхі ж атрымаюць своеасаблівыя “пасведчанні” аб тым, што яны нарадзілі дзетак не ў звычайны, а ў “ДАІшны” дзень.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі