Супрацоўнікі МНС выратавалі жыхара Гомеля з царкоўнай агароджы
Супрацоўнікі МНС выратавалі жыхара Гомеля, які не мог вылезці з агароджы царквы. Незвычайнае здарэнне здарылася 16 красавіка ля храма Аляксандра Неўскага. Як піша БелаПАН, 26-гадовы гамяльчанін, спрабуючы пералезці праз агароджу царквы, праткнуў нагу аб металічную загваздку плота і не мог рухацца. Каб вынуць загваздку з нагі пацярпелага, ратавальнікам нават давялося часткова распілаваць агароджу.
Малады чалавек, па ўсім мяркуючы, быў нападпітку. Ратавальнікі перадалі яго медыкам.
Малады чалавек, па ўсім мяркуючы, быў нападпітку. Ратавальнікі перадалі яго медыкам.