Сурыкаў: У калійным канфлікце вінаватыя абодва бакі, але Расія — больш

"Расійскі бок у калійным пытанні не ўсё дакладна разлічыў у сваіх дзеяннях. Вінаватыя абодва бакі, але больш — Расія. Новыя акцыянеры гатовыя да аднаўлення супрацоўніцтва з "Беларуськаліем", гэта правільны падыход. Лічым, такая праца павінна аднавіцца. Хутчэй за ўсё, гэта будзе зроблена", — перадае БелаПАН словы расійскага дыпламата.



Нагадаем, што ў канцы жніўня беларускія сілавікі арыштавалі гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера. Месяц ён прабыў у СІЗА КДБ, пасля чаго быў пераведзены пад хатні арышт на арандаваную кватэру ў Мінску. Напрыканцы лістапада Баўмгертнера перадалі ў Расію.



Паводле падлікаў Мінфіна, калійны скандал каштаваў нашай краіне 1,7 мільярда долараў. Менавіта столькі недалічыўся бюджэт Беларусі сёлета.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі