Сушы-рэстараны ў трывозе: ЕС забараняе лоўлю чырвонага тунца
Рэстараны японскай кухні могуць пазбавіцца аднаго з галоўных інгрыдыентов сваіх традыцыйных страваў - чырвонага тунца. Улады ЕС выказаліся за міжнародную забарону на гандаль ім, паведамляе "Нямецкая хваля". На эмбарга даўно настойваюць навукоўцы і эколагі. У іншым разе чырвоны тунец хутка знікне. Цяпер ЕС даследуе пытанне, як увесці забарону на здабычу чырвонага тунца.