Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца сёння ў Сочы – расійскія СМІ

Плануецца, што сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбудзецца ў Сочы сёння. Пра гэта паведамляе расійскае інфармацыйнае агенцтва РИА “Новости”.

Нагадаем, раней беларускія афіцыйныя СМІ пацвердзілі сам факт сустрэчы, але не паведамілі яе дату.

Паводле звестак РИА “Новости”, Аляксандр Лукашэнка цяпер знаходзіцца ў Сочы з працоўнай паездкай. Сёння ён наведаў турыстычны цэнтр у Краснай Паляне, дзе разам з прэм’ер-міністрам Расіі Віктарам Зубковым і першым віцэ-прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым азнаёміўся з трасамі для катання на горных лыжах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі