Сустрэча прадпрымальнікаў з чыноўнікамі не дала выніку, будзе страйк
Ніякіх канкрэтных прапановаў не пачулі на сённяшняй сустрэчы з дэпутатамі і чыноўнікамі лідэры прадпрымальніцкага руху. Акрамя старшыні парламенцкай камісіі па прамысловасці,
паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве
Анатоля Паўловіча, прысутнічалі намеснікі міністраў з некалькіх
міністэрстваў.
Адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў лічыць, што чыноўнікі і самі “не ведаюць, як выйсці з гэтай сітуацыі”. Гарбачоў і іншыя лідэры прадпрымальнікаў на сустрэчы заявілі, што пакуль не будзе канкрэтных крокаў з боку ўладаў, яны не збіраюцца адступаць.
Прадпрымальнікі заявілі пра сваю гатоўнасць дамагацца адмены прэзідэнцкага ўказа № 760 праз страйк.
Хартыя-97