Сусветны банк пазычыць Беларусі 100-150 млн долараў на электраэнергетыку

Сусветны банк плануе пачаць распрацоўку новага крэдытнага праекту для Беларусі ў галіне энергетыкі і энергаэфектыўнасці, у рамках якога будзе выдадзены крэдыт на 100-150 мільёнаў долараў. Ужо ў гэтым месяцы беларускі ўрад чакае ад Сусветнага банка праект крэдытнай дамовы па пазыцы на развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення коштам 60 мільёнаў долараў.

Пры гэтым упершыню банк гатовы поўнасцю прафінансаваць рэалізацыю праекта, якая пачнецца ў 2009 годзе. Разам з тым Сусветны банк гатовы дапамагчы Беларусі ў рашэнні экалагічных праблем глабальнага значэння і задач у сферы энергетыкі, а таксама ў павышэнні канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі