Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне Беларусі пазыкі ў 200 млн. долараў
Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка зацвердзіў выдзяленне Беларусі пазыкі на мэты развіцця ў 200 млн. долараў на падтрымку эканамічнай праграмы ўрада, скіраванай на ліквідацыю сацыяльных наступстваў крызісу і паглыбленне структурных рэформаў, якія забяспечваюць аснову для аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту. Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве Сусветнага банка, гэтая аднатраншавая пазыка выдзяляецца тэрмінам на 16 гадоў і прадугледжвае адтэрміноўку пачатку пагашэння на шэсць гадоў.
Пазыка на мэты развіцця падтрымлівае праграму рэформаў, згрупаваных па дзвюх кірунках.
Першы з іх арыентаваны на ўмацаванне праграм сацыяльнай дапамогі за кошт узмацнення іх адраснай скіраванасці на бедныя слаі насельніцтва, якія могуць больш за ўсё пацярпець ад уплыву глабальнага эканамічнага і фінансавага крызісу на эканоміку Беларусі.
Другі — падтрымлівае праграму ўрада па лібералізацыі для стымулявання інвестыцый і стварэння працоўных месцаў.