Сусветныя кошты на нафту могуць рэзка падскочыць

Сусветныя кошты на нафту могуць рэзка падскочыць

Сусветныя кошты на нафту могуць рэзка падскочыць: ужо ў  першы гандлёвы дзень яны здольны павялічыцца на 5-10 долараў за барэль, перадае Reuters. Прычынай гэтаму стала скарачэнне здабычы сыравіны Саудаўскай Аравіяй пасля таго, як два буйныя нафтавыя  аб'екты трапілі пад атаку дронаў. У выніку атакі на прадпрыемствах здарыліся ўзгаранні і іх праца была прыпыненая.

Адказнасць за атаку ўзялі на сябе еменскія паўстанцы-хусіты, якія пагражаюць новымі нападамі. Тым часам ЗША абвінавачвае ў нападзе Іран і заяўляе, што няма ніякіх доказаў, быццам атака была ўчыненая з Емена.

Калі Саудаўская Аравія не адновіць здабычу нафты ў ранейшым аб'ёме, ЗША і іншыя краіны вымушаныя будуць прадаваць яе са сваіх стратэгічных рэзерваў.  

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі