Сузаснавальнік “Яндэкса” Ілля Сегаловіч не памёр, ён знаходзіцца ў коме

Менавіта Волаж першым распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што Сегаловіч памёр, інфармуе выданне “Ведамасці”.

“Мы б жадалі растлумачыць зробленую раней заяву, апублікаваную кампаніяй. Мы даведаліся, што Ілля ў коме і знаходзіцца на апараце штучнага жыццезабеспячэння, але прыкмет мазгавой актыўнасці няма”, - паведаміў Волаж журналістам.

Ілля Сегаловіч нарадзіўся ў 1964 годзе. На пачатку 90-х разам са сваім аднакласнікам Аркадзем Волажам ён прыдумаў слова "Яндэкс" для пазначэння тэхналогіі пошуку неструктураванай інфармацыі, якую яны распрацоўвалі. Потым Сегаловіч стаяў ля вытокаў самага папулярнага ў Рунэце пашуковіка. У апошнія гады ён займаў пасаду тэхнічнага дырэктара "Яндэкса".

Фота: Коммерсантъ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі