Суздальцаў: Дэмарш Сідорскага пакіне Беларусь без сяброў і партнёраў
Адмова прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ўдзельнічаць у паседжанні Вышэйшага органа Мытнага саюзу гэта не больш, чым спроба палітычнага шантажу. Мэта яго – пад пагрозай адмовы нашай краіны ад удзелу ў Мытным саюзе атрымаць ад Расіі танныя энэрганосьбіты. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў намеснік дэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў.
Андрэй Суздальцаў: “Сэнс адмовы ад паездкі ў тым, што, маўляў, калі Расія не будзе датаваць Беларусь, то Беларусь дэманструе жаданне ігнараваць працэс уступлення сваёй краіны ў Мытны саюз. Але калі кіраўніцтва краіны думае, што калі яно будзе сядзець дома і дэманстраваць свой вялікі гонар, і такім чынам вырашыць праблемы Рэспублікі, то яно памыляецца”.
Нагадаем, што паседжанне Вышэйшага органа Мытнага саюзу Беларусі, Расіі ды Казахстану пройдзе 28-29 траўня ў Санкт-Пецярбургу. Паведамляецца, што прэм'еры трох краін мусілі працягнуць перамовы па шэрагу дакументаў, якія рэгламентуюць працу Мытнага саюзу.
Такі дэмарш беларускага прэм’ера маскоўскі палітолаг лічыць недарэчным. Па яго словах, Расію у Мытным саюзе больш цікавіць Казахстан, чым Беларусь. І нашаму кіраўніцтву жыццёва неабходна самім імкнуцца ўдзельнічаць у такіх сустрэчах і спрабаваць вырашыць праблемы сваёй краіны. Бо астатніх яны не цікавяць.
Андрэй Суздальцаў: “Чамусьці беларускае кіраўніцтва лічыць, што яе праблемы вельмі турбуюць расійскае кіраўніцтва. Расійскае кіраўніцтва беларускія праблемы не хвалююць у прынцыпе – у іх хапае сваіх праблем. Відаць, лічыцца, што калі Сідорскі не паехаў на сустрэчу з Пуціным, то Расія будзе засмучаная. Акурат не. Расія будзе лічыць, што ў Беларусі праблемы, у вырашэнні якіх можа паўдзельнічаць Расія, закончыліся, усё нармальна”.
І папярэдзіў, што вынікам такіх паступкаў і спробаў разваліць Мытны саюз можа стацца тое, што Беларусь застанецца без сяброў і партнёраў.
Фота: www.21.by