Сваякі пакараных смерцю ўсё ж змогуць наведваць магілы сваіх родных?

Брэстаўчанка Сняжана Неўдах атрымала адказ з Нацыянальнага Цэнтра заканадаўcтва і прававых даследаванняў на свой зварот. Яна дамагалася, каб маці расстралянага ўвесну Андрэя Жука паведамілі месца пахавання сына і каб у законе скасавалі забарону паведамляць месца пахавання пакараных смерцю. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё юрыдычны дарадца Сняжаны Неўдах Раман Кісляк: —  Яе прапанова будзе разгледжаная ведамаснай Рабочай групай у рамках падрыхтоўкі праекта  Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясеннях зменаў і дапаўненняў у Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, распрацоўка якога прадугледжаная праектам плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2011 год.

Скасаванне забароны паведамляць месца пахавання пакараных смерцю будзе першым пазітыўным крокам на шляху гуманізацыі крымінальнага заканадаўства, сказаў праваабаронца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі