Сведкам няўдалага падпалу будынку дзяржкантролю абяцаюць узнагароджанне

Узнагароджанне абяцаюць сведкам няўдалага падпалу будынку дзяржкантролю ў Гродне.
Абвестку з такім зместам паказваюць па мясцовым тэлебачанні.  Нагадаем, што ў мінулую суботу ахоўнік будынку Гродзенскага камітэта дзяржкантролю заўважыў пабітае шкло ў сталоўцы на першым паверсе. Там жа знайшлі бутэльку з мутнай вадкасцю і самаробным кнотам, які быў затушаны. Міліцыянты абышлі будынак і бліжэйшыя дамы, аднак зламысніка не знайшлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі