Сведкі трагедыі: беларускія пілоты адводзілі самалёт ад жылых дамоў
Загінулыя пілоты беларускага самалёта Су-27, які разбіўся на авіяшоў у польскім горадзе Радам у нядзелю, маглі катапультавацца, але ў гэтым выпадку самалёт упаў бы на жылыя дамы ў населеным пункце Маленчына, сцвярджаюць сведкі трагедыі. "Самалёт ляцеў вельмі нізка над лесам і ўпаў у 100 метрах ад жылых дамоў", — цытуе словы відавочцаў РИА "Новости".
Прэс-сакратар Министэрства абароны Беларуси Вячаслаў Раменчык пацвярджае, што лётчыкі "цаной свайго жыцця недапусцілі больш цяжкіх наступстваў", паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, СУ-27 кіравалі палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем Ваенна-паветраных сілаў і войск Супрацьпаветранай абароны) і Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы).