Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

На свінакомплексе побач з вёскай Копці, нібыта, знішчаюць усё пагалоўе свіней у сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней.

Падазроны выпадак зарэгістраваны ў вёсцы Лапушна. Цяпер туды прыехала раённае начальства.

Еўрарадыё даведалася, чые кабаны першымі ў Беларусі падохлі ад афрыканскай чумы.

Пра гэта жыхары вёскі Несцяровічы распавялі журналістам.

А Беларусі толькі сёлетні выбух захворвання будзе каштаваць 400 тысяч долараў. Па сціплых падліках.

Пра гэта заявіў галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар Юрый Піваварчык.

І заклікалі насельніцтва Беларусі не паддавацца паніцы ў сувязі з хваробай жывёлаў ды не забіваць свінняў у асабістых дапаможных гаспадарках.

Прынамсі, гэтым патлумачылі свае дзеянні прадстаўнікі ветерынарнай службы.

Пад часовую забарону трапілі прадукты жывёльнага паходжання і кармы.