Афрыканскую чуму зафіксавалі ўжо ў Баранавіцкім раёне? (відэа)
Прынамсі, гэтым патлумачылі свае дзеянні прадстаўнікі ветерынарнай службы.
Як піша газета "Іntex-press", 25 чэрвеня ў жыхароў вёскі Ніжняе Чарніхова работнікі ветслужбы забралі свінняў з падворкаў на цэлай вуліцы.
Жыхары кажуць, што свінням рабілі ўкол, пасля ўзважвалі і грузілі ў кузаў грузавіка. А хлявы апрацоўвалі нейкім растворам.
Вяскоўцам спярша ніяк не тлумачылі гэтыя дзеянні, а потым сказалі, што эта афрыканская чума. Ім забаранілі трымаць свінняў 4 гады.
Жыхары іншых вуліц вёскі вырашылі не чакаць наступнага прыезду ветэрынараў і самі пакалолі свінняў.
Тым часам начальнік Баранавіцкай раённай ветстанцыі Мікалай Пакумейка заяўляе, што жывёлы былі хворыя на рэспіраторнае захворванне. Іх аналізы перададзеныя ў лабараторыю. Вынікі можна будзе даведацца прыкладна праз тры дні.
Нагадаем, што афіцыйна афрыканская чума свінняў выяўленая толькі ў Гродзенскай вобласці.
Фота — intex-press.by