Свіным грыпам заразіліся амаль 8,5 тысяч чалавек у 39 краінах свету

Амаль 8,5 тысяч чалавек заразіліся свіным грыпам у 39 краінах свету. 72 чалавекі памерлі ад хваробы. Пра гэта паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Найбольшае распаўсюджанне вірус атрымаў у ЗША, Мексіцы і Канадзе. Выпадкі заражэння зафіксаваныя ў 16 еўрапейскіх краінах.

Сярод іх — суседка Беларусі Польшча. Найбольш пацярпела Іспанія і Вялікабрытанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі