Святочная статыстыка: ад петардаў у Мінску пацярпела 9 чалавек
У Мінску за навагоднія святы ад выбухаў петардаў пацярпела 9 чалавек. Трое з іх зараз у лякарнях, усё — з пашкоджаннямі вачэй. Гэтымі звесткамі дзеліцца са сваімі чытачамі агенцтва “БелТА”. 48 чалавек звярнуліся ў “хуткую дапамогу” ў сувязі з галалёдам. Але шпіталізавана было ўсяго два чалавекі. Акрамя таго, медыкі зафіксавалі 16 алкагольных атручванняў. У лякарні трапіла 8 чалавек.