Сябра “Маладой Беларусі” хочуць звольніць за палітыку

17-гадовы Раман Баброў распавёў, што дырэктар віцебскага прадпрыемства “Таймкалор” выклікаў яго на прыватную размову і пачаў папракаць за апазіцыйную актыўнасць, паведамляе Радыё Свабода. Паводле Рамана Баброва, дырэктар Сяргей Шчарбакоў распавёў, што яму аднекуль патэлефанавалі і сказалі пра ўдзел маладога работніка ва ўстаноўчым з’ездзе Руху “Маладая Беларусь” 10 ліпеня 2010. Кіраўнік заявіў, што не хоча праблем і мусіць скараціць хлопца з працы.

Раман Баброў трапіў на прыватнае прадпрыемства “Тамкалор” па накіраванні абласнога цэнтру занятасці насельніцтва. Хлопец працуе сталяром, і на ўстаноўчы з’езд трапіў у час адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі