Сябры прафсаюзаў скінуцца па 1 долары на аб'екты ФПБ
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі плануе атрымаць у 2011 годзе каля 4 млн долараў мэтавых унёскаў ад сваіх сябраў.
Такую задачу Прэзідыум ФПБ паставіў перад сяброўскімі арганізацыямі, паведамляе Praca-by.info.
Прафсаюзам ФПБ прапанавана пералічыць суму з разліку 3 тысячы рублёў на кожнага сябра прафсаюза. У арганізацыях налічваецца больш за 4 мільёны человек.Такім чынам, кіраўніцтва ФПБ спадзяецца атрымаць больш за 12 мільярдаў рублёў, або каля 4 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы мяркуецца накіраваць на аднаўленне аб'ектаў ФПБ.
Арганізацыі, якія пералічылі сродкі ў поўным аб'ёме, будуць узнагароджаны бясплатнымі пуцёўкамі.