Сябры штаба Андрэя Саннікава далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве
У ёй прынялі ўдзел давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Зміцер Бародка і Андрэй Бабіцкі, Юлія Бандарэнка (дачка каардынатара "Хартыі'97" Змітра Бандарэнкі), першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Таксама ў прэс-канферэнцыі прымаў удзел цяперашні мадэратар сайту "Хартыя'97" Фёдар Паўлічэнка. Мэта гэтай сустрэчы — звярнуць увагу польскага грамадства на падзеі 19 снежня ў Беларусі. Шушкевіч дзякаваў палякам за падтрымку дэмакратычнай Беларусі, за адмену платы за нацыянальную візу.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі заклікалі польскі бок дапамагчы пацярпелым ад рэпрэсій беларусам. У першую чаргу гэта грашовая дапамога, для якой адкрыты спецыяльны рахунак. Акрамя таго, прапануецца дапамагчы ў пошуку кватэраў для беларусаў, якія эмігруюць ад рэпрэсіяў на радзіме.
Адным з удзельнікаў прэс-канферэнцыі быў ахоўнік Саннікава Леанід Навіцкі, які з'ехаў з Беларусі пад пагрозай рэпрэсіяў. Ён паведаміў, што адбываў арышт на Акрэсціна і ў апошні дзень атрымаў пастанову, што з'яўляецца падазраваным па "Справе 19 снежня".