Сямашка: Прапанова Расіі па нафтавых пошлінах - найгоршы варыянт
Прапанова Расіі па адмене ўвазных пошлін на нафту для Беларусі ў абмен на вяртанне пошлін на нафтапрадукты з'яўляецца найгоршым варыянтам для Беларусі. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Пры гэтым ён адзначыў, што прапанаваны варыянт крыху лепшы, чым той, што мы маем цяпер, паведамляе БелаПАН.
Сямашка заявіў, што пагадненне не падпісана, таму што яно несправядлівае. Для адзінай эканамічнай прасторы — нонсэнс уводзіць пошліны на галошы, валёнкі, нафту і нафтапрадукты, лічыць Сямашка.
Калі расіяне паставілі Беларусі такія ўмовы, што пастаўляюць нейкую колькасць нафты бяспошлінна, а львіную долю — тры чвэрці — з пошлінай, то якая розніца, дзе купляць нафту, адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.