Сямашка: Прыватызацыя комплексу "Нафтан-Палімір" адбудзецца хуткім часам

Прыватызацыя найбуйнейшага ў Беларусі нафтаперапрацоўчага і нафтахімічнага комплексу "Нафтан-Палімір" можа адбыцца хуткім часам.
Пры гэтым магчымы ўдзел "Лукойла" ці іншых расійскіх кампаній. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Разам з тым ён нагадаў, што амаль 100% акцый комплексу знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы.

Па словах Сямашкі, апроч прыватызацыі па рынкавым кошце, Беларусь прад'яўляе да інвестара патрабаванні па забеспячэнні загрузкі комплексу сыравінай і наяўнасці гарантаваных рынкаў збыту. “Расійскія нафтавыя кампаніі у гэтым выпадку нас найлепшым чынам задавальняюць ", - падкрэсліў Сямашка.

"Інтэрфакс-Захад"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі