Сямашка запрасіў "Лукойл" і "Роснафту" укладаць грошы ў "Нафтан"

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы гатовыя працаваць з расійскімі інвестарамі. Такую заяву зрабіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка. Сямашка заявіў, што запрашаў расійскія кампаніі "Лукойл", "Роснафту" і іншыя рабіць інвестыцыі ў "Нафтан". Праўда, ён нагадаў, што ў Беларусі для фундатараў дзейнічае ткаое правіла: яны  павінны мець сваю сыравіну, а таксама рынкі збыту прадукцыі.

У цяперашні час беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць з загрузкай вытворчасці на 70%, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі