Сям'я Абрамавых абскарджвае высяленне праз суд
Брэсцкая актывістка апазіцыі Інга Абрамава абскардзіла рашэнне суда аб высяленні з кватэры без выдзялення іншага жылога памяшкання яе сястры — актывісткі руху "За Свабоду" Жанны Абрамавай.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 25 лістапада суд Маскоўскага раёна, які разглядаў грамадзянскую справу па іску КУП "ЖРЭУ г.Брэста" аб высяленні з кватэры прапісанай там Жанны Абрамавай без выдзялення іншага жылога памяшкання, прыняў рашэнне аб задавальненні іску. "Суд палічыў за аснову пазіцыю ЖРЭУ і гарвыканкама, — пракаментаваў прынятае рашэнне Р.Кісляк. — Яна заключаецца ў тым, што пасля смерці ў 2005 годзе бабулі Ж.Абрамавай, з якой быў заключаны дагавор найму згаданага жылога памяшкання і з якой разам пражывала прапісаная ў гэтай кватэры Жанна Абрамава, аўтаматычна спыняецца дагавор паднайму. На падставе яго, як палічыла КУП "ЖРЭУ г. Брэста", Ж.Абрамава пражывала ў гэтай кватэры". Высяленне актывісткі фактычна пазбаўляе жылля сясцёр Інгі Абрамавай і малалетняй сястры, а таксама маці, якія пражываюць у гэтым жылым памяшканні без прапіскі. Сутнасць скаргі І.Абрамавай, накіраванай 5 снежня ў суд Маскоўскага раёна горада Брэста заключаецца ў тым, што яе не праінфармавалі аб гэтым судовым разборы. Ён прайшоў без яе ўдзелу, што, паводле меркавання актывісткі, з'яўляецца парушэннем нормы Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. Іна Абрамава лічыць, што мела права ўдзельнічаць у пасяджэнні суда, бо яно непасрэдна закранае яе інтарэсы. У сваёй скарзе І.Абрамава спасылаецца на артыкулы Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса і патрабуе адмяніць прынятае судовае рашэнне, накіраваць справу на новы разгляд. Як зазначыў праваабаронца, у перыяд судовага разбору па гэтай грамадзянскай справе І.Абрамава знаходзілася на валанцёрскай стажыроўцы ў медыя-цэнтры ў горадзе Мюнстэры (Германія) і даведалася аб ім ужо пасля вынясення рашэння. Цяпер яна працягвае стажыроўку. Пасля яе завяршэння яна павінна вярнуцца дамоў на сваё пастаяннае месца жыхарства ў Брэст. У выпадку высялення з кватэры Жанны яна таксама застанецца без жылля.
Нагадаем, 2 снежня на цэнтральнай плошчы Брэста прайшла паўгадзінная несанкцыянаваная акцыя пратэсту ў сувязі з высяленнем з кватэры актывісткі руху "За Свабоду" Жанны Абрамавай. На наступны дзень усе трое яе ўдзельнікаў за парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў былі аштрафаваны судом Ленінскага раёна горада Брэста на дзве базавыя велічыні (70 тыс. рублёў).