Сям’я з Глыбоцкага раёна выйграла ключы ад “прэзідэнцкага дома”
У Глыбокім завяршыўся конкурс "Уладар сяла", які пачаўся яшчэ вясной. Дзесятак сем'яў, сярод якіх былі як сяляне, так і гараджане, змагаліся за тытул “уладара сяла” на сямнаццаці этапах. Ім давялося садзіць бульбу, гатаваць беларускія стравы, выступаць у
якасці фотамадэляў, даіць кароў, жыць на хутары, касіць, спаборнічаць у
інтэлектуальных гульнях, ды рабіць шмат чаго іншага.
Напрыканцы конкурса ўладары сярпа, зямлі, касы, печы ды іншых сялянскіх прыладаў выйшлі на подыум.
Пераможцамі сталі Маргарыта і Віктар Герасімёнкі з вёскі Ломашы. Нечакана для ўсіх (вядома ж, акрамя арганізатараў конкурсу) стала тое, што пераможцам усё ж такі падаравалі дом! Герасімёнкам уручылі ключы ад катэджу, так званага "прэзідэнцкага доміку".
Сям'я, у якой выхоўваюцца двое дзяцей, мае сур'ёзныя праблемы з жытлом, і дом ім будзе вельмі дарэчы.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск