Сямёра ляхавіцкіх дзетак з баранавіцкага прытулку вярнуліся ў свае сем’і
Сямёра з дзесяці ляхавіцкіх дзетак, якія часова знаходзіліся ў баранавіцкім прытулку, пасля чарговага паседжання камісіі па справах непаўналетніх вярнуліся ў свае сем’і. Як паведаміў намеснік старшыні камісіі Юрый Несцяровіч, бацькам, якія
вялі амаральны лад жыцця, было прапанавана змяніць свае паводзіны і
стаць на шлях выпраўлення. Толькі ў гэтым выпадку ім маглі аддаць
дзяцей.
Большасць бацькоў зрабілі высновы, уладкаваліся на працу, лячыліся ад алкагалізму. Як вынік – толькі ў адну сям’ю вярнуліся трое дзяцей.
Дзве маці на шлях выпраўлення не сталі. Адна з іх на паседжанні камісіі заявіла так: “Нічога з таго, што прапанавалі, не зрабіла і не збіраюся”. Хутчэй за ўсё кабет пазбавяць бацькоўскіх правоў.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы