Сярэдні заробак у Мінску ў чэрвені – 758 долараў

Па выніках працы за студзень-чэрвень бягучага года намінальная налічаная заработная плата работнікаў Мінска склала Br6 млн.189 тыс. і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012-га на 47,1%, інфармуе БелТА.

У арганізацыях бюджэтнай сферы сярэднямесячная заработная плата ў першым паўгоддзі склалася на ўзроўні Br4 млн. 419,5 тыс., у тым ліку за чэрвень - Br4 млн. 976,1 тыс. Гэта на 28,6% і 25,3% адпаведна ніжэй сярэднямесячнай заработнай платы па Мінску.

Згодна з дадзенымі Мінгарвыканкама, рэальная заработная плата мінчан за шэсць месяцаў павялічылася на 21,6%.

Фота arosh.in

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі