Сяргей Карніленка можа працягнуць кар'еру ў Англіі

Зацікаўленасць у 27-гадовым футбалісце выяўляюць некалькі клубаў прэм'ер-лігі.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне форвард выступаў на правах арэнды за "Томь" і "Рубін", забіўшы ў 23 матчах чэмпіянату Расіі 14 галоў.

Па дадзеных sport-express.ru, будучыня гульца высветліцца цягам бліжэйшага тыдня. Пакуль жа ён, хутчэй за ўсё, будзе трэніравацца з зенітаўскім дублем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі