Сяргей Карніленка можа працягнуць кар'еру ў Англіі
Беларускі нападаючы Сяргей Карніленка, правамі на якога валодае "Зеніт", магчыма, працягне кар'еру ў Англіі. Зацікаўленасць у 27-гадовым футбалісце выяўляюць некалькі клубаў прэм'ер-лігі. Нагадаем, што ў мінулым сезоне форвард выступаў на правах арэнды за "Томь" і "Рубін", забіўшы ў 23 матчах чэмпіянату Расіі 14 галоў.
Па дадзеных sport-express.ru, будучыня гульца высветліцца цягам бліжэйшага тыдня. Пакуль жа ён, хутчэй за ўсё, будзе трэніравацца з зенітаўскім дублем.
Па дадзеных sport-express.ru, будучыня гульца высветліцца цягам бліжэйшага тыдня. Пакуль жа ён, хутчэй за ўсё, будзе трэніравацца з зенітаўскім дублем.