Сяргей Касціцын атрымаў траўму на треніроўцы
Форвард "Нэшвіла" і зборнай Беларусі па хакеі Сяргей Касціцын атрымаў траўму на трэніроўцы. У беларуса трапіла шайба. Як адзначае "Спорт Беларусь", ёсць падазрэнне, што ў Касціцына-малодшага пералом пальца нагі. Дакладныя тэрміны яго аднаўлення будуць вядомыя пасля медабследавання. Чакаецца, што Касціцын прапусціць ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў.