Сяргей Касціцын падпісаў трохгадовы кантракт з омскім "Авангардам"
Беларускі хакеіст выступаў за гэты клуб падчас мінулагодняга лакаўта ў Нацыянальнай хакейнай лізе.
У складзе "Авангарда" ён тады набраў 28 ачкоў (9+19) у 27 матчах.
Нагадаем, у Касціцына-малодшага быў аднагадовы кантракт з "Нэшвілам", але кіраўніцтва клуба вырашыла выкупіць кантракт беларуса. 26-гадоваму хакеісту клуб павінен выплочваць два мільёны долараў на працягу двух гадоў, інфармуе "Прессбол".
"Таронта" развітваецца з беларускім хакеістам Міхаілам Грабоўскім
Фота — allhockey.ru